Выпадак здарыўся з бухгальтаркай арганізацыі «Глыбоцкая ПМК меліявадгас», яе кампутар заблякавалі хакеры.
Дырэктар арганізацыі «Глыбоцкая ПМК меліявадгас» зьвярнуўся ў міліцыю з прычыны блякаваньня кампутара бухгальтаркі арганізацыі, паведамляе «Веснік Глыбоччыны». Кампутар заблякавалі хакеры, а для разблякаваньня патрабавалі 15 тысяч рублёў.
Цяпер мясцовая міліцыя праводзіць праверку інцыдэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвінавацілі расейскіх хакераў ў крадзяжы 100 млн даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Мінадукацыі ўзламалі — праз карыстальнікаў здабываюць крыптавалюту