Камуністычная партыя Кітаю зьяўляецца «цэнтральнай пагрозай нашага часу», і Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі павінны гарантаваць наяўнасьць вайсковых і тэхналягічных рэсурсаў для таго, каб гэтая краіна жыла паводле заходніх прынцыпаў, заявіў 30 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Заява прагучала ў Лёндане, падчас сустрэчы Пампэо з брытанскім калегам Домінікам Рабам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп ня хоча абмяркоўваць Huawei з КітаемПаводле Голасу Амэрыкі, Пампэо абмяркоўваў з Рабам рашэньне Лёндану прыцягнуць кітайскую тэлекамунікацыйную кампанію Huawei да распрацоўкі сеткі 5G ў Вялікай Брытаніі, нягледзячы на заклікі ЗША ўстрымацца ад супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй з матываў бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў, Менск, Нур-Султан, Ташкент — «дарожная мапа» дзяржаўнага сакратара ПампэоЛёндан — першы этап замежнага падарожжа дзяржаўнага сакратара ЗША, які затым наведае Кіеў, Менск, Нур-Султан і Ташкент.