У шпіталізаваных у Магілёве траіх людзей з падазрэньнем на кітайскі каранавірус лябараторна выявілі дакладны дыягназ. І гэта не каранавірус, распавяла Tut.by прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.
Паводле Юліі Барадун, каранавірус у Магілёве не пацьверджаны.
29 студзеня ў Магілёве з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю шпіталізавалі дваіх жыхароў Магілёва, якія адпачывалі непадалёк ад узьбярэжжа Кітаю на астравах і вярталіся ў Беларусь зь перасадкай у Кітаі. Яны адчулі недамаганьне і зьвярнуліся да мэдыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве шпіталізавалі мужчыну і жанчыну, падазраюць каранавірусПазьней стала вядома, што яшчэ адзін жыхар Магілёва, які вярнуўся з Кітая, таксама зьвярнуўся да лекараў. 28 студзеня з падазрэньнем на каранавірус пад Менскам шпіталізавалі дальнабойніка, які нядаўна вярнуўся з Кітая. Апасеньні таксама не пацьвердзіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары не пацьвердзілі выяўленьня каранавіруса ў беларускага кіроўцы, які вярнуўся з КітаяШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ