Паводле крыніц Tut.by, на мінулым тыдні па «цукровай справе» затрымалі 11 чалавек. Затрыманьні па крымінальнай справе аб карупцыі працягваюцца.
Што здарылася? У Беларусі, імаверна, затрымалі кіраўнікоў усіх буйных цукровых камбінатаў.
- Міхаіла Крыштаповіча з Гарадзейскага цукровага камбінату;
- Мікалая Прудніка са Слуцкага цукроварафінаднага заводу;
- Віктара Міронава з Жабінкаўскага цукровага заводу;
- Дзьмітрыя Ягорава са Скідзельскага цукровага заводу.
Афіцыйнай пацьверджаньня затрыманьняў няма.
Што кажуць крыніцы? Справу расьсьледуе камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Затрыманьні працягваюцца: 27 студзеня па падазрэньню ў атрыманьні хабару затрымалі супрацоўнікаў Скідзельскага цукровага заводу. На прадпрыемстве гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры з чатырох цукровых камбінатаў, кіраўнікоў якіх нібыта затрымалі, працуюць са стратамі