Назвы беларускіх вуліц: пазбыцца каляніяльнай спадчыны
Your browser doesn’t support HTML5
Назвы нашых вуліц уплываюць на нашу сьвядомасьць і падсьвядомасьць. Беларускай урбананіміі патрэбная ня толькі дэсаветызацыя, але і дэкалянізацыя. Адзіны горад Беларусі, у якім пасьпелі ўпарадкаваць тапанімічную гаспадарку, — Маладэчна. Там няма вуліцы Леніна, затое ёсьць Вялікі Гасьцінец.