«Прыгожы сэкс наперадзе». Севярынец пра літаратуру, грошы, пратэсты, жонку і адзінага кандыдата

У сьнежні 2019 году Павал Севярынец стаў фронтмэнам чатырох вулічных шэсьцяў і мітынгаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. За гэта на яго склалі больш за 10 адміністрацыйных пратаколаў. Палітык сплаціў 2625 рублёў штрафу і адседзеў 15 сутак. Яшчэ 30 сутак «павісьлі» — суды адбыліся, пастановы ёсьць, забраць на Акрэсьціна могуць цягам году.

Павал Севярынец — герой новага выпуску аўтарскага праекту Каці Маркоўскай «Морква». Ён расказаў пра тое, як ставіцца да сваіх арыштаў, чаму моліцца на акцыях, ці крыўдзіцца на абвінавачваньні ў графаманстве і што думае пра сэкс.

Пакуль апазыцыянэр быў у турме, мы сустрэліся таксама з Воляй Севярынец, каб прыгатаваць зь ёй любімы пірог мужа і пагуляць з маленькім Францішкам, а таксама спытаць пра першае спатканьне і высьветліць, ці пануе патрыярхат у сям’і Севярынцаў.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.



У праекце «Морква» таксама глядзіце:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: Мяне ахоўвалі 6 чалавек, а Лукашэнку — 2 тысячы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь можа стаць на ногі за год», — нашумелае інтэрвію з Пазьняком. Поўная тэкставая вэрсія
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой самы вялікі ганарар — 100 тысяч даляраў». Сцэнарыст Курэйчык пра беларускі патрыятызм і працу ў Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «90% маіх работ не прымаюць». Уладзімер Цэсьлер пра Курапаты, Алексіевіч і агратрэш
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ванітуе ад кандыдатаў у прэзыдэнты». Дашкевіч пра заробак, крыжы, жонку і Макея
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральнік брэнду адзеньня LSTR пра пагрозу незалежнасьці, густы беларусаў і радыкальныя прынты. ВІДЭА