Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, гэтае рашэньне будзе дзейнічаць да канца дысцыплінарнага разбору.
Да таго часу Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі забаронена выконваць любую працу, зьвязаную з аналізам узораў крыві па праграме «Біялягічны пашпарт спартоўца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расею на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў сьветуКіраўнік Расейскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус ужо заявіў, што рашэньне WADA не кране спартоўцаў, паколькі ведамства працуе зь лябараторыямі Стакгольма, Кёльна, Гента і Лязаны, і яны могуць замяніць Маскоўскую лябараторыю, пакуль дзейнічае забарона на яе дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьмешышча на ўвесь сьвет». Беларускія алімпійцы пра адхіленьне Расеі ад міжнародных спаборніцтваўПрыпыненьне ліцэнзіі Маскоўскай лябараторыі зьвязанае з рашэньнем WADA аб адхіленьні Расеі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў тэрмінам на чатыры гады. Такія меры былі прынятыя з прычыны маніпуляцыяў з базай дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі.