Трое амэрыканцаў загінулі ў катастрофе пажарнага самалёта ў Аўстраліі.
Буйны транспартны самалёт і экіпаж зьніклі на поўдні Новага Паўднёвага Уэльсу ў 5.30 раніцы паводле менскага часу, паведамляе Бі-бі-сі.
Прычына катастрофы пакуль невядомая.
Кіраўнік правінцыі Гладыс Бэрэджыклян заявіў, што самалёт пацярпеў крушэньне ў Сьнежных гарах, на поўдзень ад сталіцы Канбэры.
«Сёньня мы зноў бачым, што сэзон пажараў яшчэ далёка ня скончаны», — заявіў ён і выказаў спачуваньні родным загінулых.
Траіх чальцоў экіпажу не ідэнтыфікавалі, але чыноўнікі заявілі, што яны жыхары ЗША.
Пажарная служба штату заявіла, што экіпаж нанялі паводле кантракту для барацьбы з пажарамі ў Аўстраліі.
Вялікі самалёт для скіду вады Hercules C-130 выкарыстоўвалі, каб тушыць пажары ў рэгіёне.
Ва ўсёй краіне на фоне высокіх тэмпэратур і моцнага ветру віруе больш за 80 пажараў.
Незразумела, што стала прычынай аварыі самалёта, заявіў камісар Шэйн Фітцыманс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўстралія можа стаць непрыдатнай для жыцьця, — кліматоляг