Парлямэнт Вялікай Брытаніі прагаласаваў за тое, каб краіна пакінула Эўрапейскі зьвяз 31 студзеня.
Дакумэнт, зацьверджаны 22 студзеня, набудзе моц пасьля атрыманьня санкцыі ад каралевы Лізаветы II. Пэўна, гэта адбудзецца 23 студзеня.
«Часам здавалася, што мы ніколі не перасячэм фінішную лінію Brexit, але мы зрабілі гэта», — заявіў прэмʼер-міністар Барыс Джонсан.
Пасьля 31 студзеня пачнецца пераходны пэрыяд, які працягнецца да канца 2020 году. Тым часам Брытанія будзе працягваць выконваць правілы ЭЗ, але больш ня мецьме прадстаўнікоў у эўрапейскіх інстытутах. Паралельна бакі працягнуць дамаўляцца аб далейшым супрацоўніцтве ў сфэрах эканомікі і бясьпекі.
На рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 году 51,9% брытанцаў падтрымалі Brexit, супраць прагаласавалі 48,11%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сантэхнік з дыпляматычным пашпартам. У Давосе прадухілі апэрацыю расейскіх спэцслужбаў