Расейская энэргетычная субсыдыя вельмі значная для Беларусі, таму ад вынікаў перамоваў у нафтагазавай сфэры будзе залежаць далейшая дынаміка беларускай эканомікі. Такі прагноз зьмяшчаецца ў аглядзе, які падрыхтавалі спэцыялісты цэнтру макраэканамічных дасьледаваньняў расейскага «Сбербанка», паведамляе БелаПАН.
Аналітыкі нагадваюць, што цяпер Беларусь залічвае ў свой бюджэт вывазныя мыты на нафтапрадукты, памер якіх уніфікаваны з рашэньнямі расейскага боку. «Павышэньне падатку на здабычу карысных выкапняў разам са зьніжэньнем экспартных мытаў у Расеі пакінуць Беларусь без дадатковых даходаў і істотна пагоршаць рэнтабэльнасьць беларускіх НПЗ», — гаворыцца ў аглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «падатковага манэўру» Расеі Беларусь будзе страчваць каля 1,5 мільярда даляраў штогодАналітыкі «Сбербанка» адзначаюць, што беларускі бок настойвае на кампэнсацыі даходаў, якія выпадаюць у сувязі з рэалізацыяй падатковага манэўру ў нафтавай галіне Расеі, «але перамовы пакуль не прынесьлі бачных вынікаў».
Акрамя таго, ня вырашана пытаньне з умовамі паставак газу ў Беларусь. «Масква пастаўляе Беларусі газ па цэнах амаль у два разы ніжэйшых, чым у краіны Эўропы», — гаворыцца ў аглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перамытненьня» няма ў балянсе паставак расейскай нафты. Ці страціць Беларусь 400 млн даляраў?«Сумарны аб’ём энэргетычнай субсыдыі Расеі ацэньваецца ў 4,5 млрд даляраў, што складае прыкладна 7% ВУП Беларусі», — адзначаюць аналітыкі «Сбербанка». Такім чынам, лічаць яны, вынікі беларуска-расейскіх перамоваў у нафтагазавай сфэры «шмат у чым вызначаць далейшую дынаміку беларускай эканомікі».
У 2019 годзе беларуская эканоміка вырасла на 1,2%, хаця Міністэрства фінансаў Беларусі ў пачатку лістапада прагназавала, што па выніках 2019 году чакае росту аб’ёмаў рэальнага ВУП на 2,9% да мінулага году, а Лукашэнка на 2019 год ставіў задачу росту ВУП на «ня менш за 4%» у суадносных цэнах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк: пастаўкі бруднай расейскай нафты прыпынілі рост эканомікіЗгодна з афіцыйным прагнозам уладаў, у 2020 годзе ВУП павінен павялічыцца на 2,8%. Бюджэт на 2020 год разьлічылі на рост ВУП усяго на 1,9% — гэта «базавы» сцэнар эканамічнага разьвіцьця. Разам з тым міжнародныя фінансавыя арганізацыі прагназуюць, што тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі будуць захоўвацца нізкімі. Паводле прагнозу Ўсясьветнага банку, беларускі ВУП за 2020 год вырасьце на 0,9%, за 2021 і 2022 — на 0,5% за год. МВФ прагназуе рост у 2020 годзе на ўсяго 0,3%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горш за кепскі прагноз. Беларуская эканоміка вырасла за 2019 год усяго на 1,2%Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр
Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.
- Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
- Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
- У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
- Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.
Страты і кампэнсацыя
- У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
- Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
- Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн.
- У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
- 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.
Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі