Разбор справы аб імпічмэнце прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа пачаўся ў Сэнаце 21 студзеня з дэбатаў аб рэглямэнце, паведамляе «Голас Амэрыкі». Паседжаньне абвясьціў адкрытым старшыня Вярхоўнага суду ЗША Джон Робэртс.
Кантраляваны рэспубліканцамі Сэнат заблякаваў ініцыятывы дэмакратаў аб выкліку сьведак і перадачы доказаў у разборы імпічмэнту Трампа. Гэта ёсьць першай прыкметай таго, што падзеі будуць разьвівацца ў пазытыўным для Трампа ключы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат ЗША разгледзіць імпічмэнт Трампу. Тлумачым, за што і як гэта будзе адбываццаСэнатары заблякавалі тры розныя прапановы лідэра дэмакратаў Чака Шумэра запатрабаваць позвай у Белага дома, Дзяржаўнага дэпартамэнту і Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня дакумэнты і інфармацыю, што тычацца кантактаў Трампа з Украінай.
Пры гэтым заканадаўцы прагаласавалі адпаведна сваёй партыйнай прыналежнасьці: 53 галасы рэспубліканцаў «за» пры 47 дэмакратах і непартыйных «супраць».
З такім жа вынікам сэнатары адхілілі патрабаваньне накіраваць позву для дачы паказаньняў старшыні апарату Белага дому Міку Малвэні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імпічмэнт Трампу: як праходзяць слуханьні ў Сэнаце. ВІДЭАДарадца Белага дома Пэт Сіпалонэ, які ўзначальвае абарону Трампа, раскрытыкаваў асновы абвінавачаньняў у адрас рэспубліканскага прэзыдэнта і заявіў, што дэмакраты не наблізіліся да вызначаных Канстытуцыяй стандартаў імпічмэнту.
«Адзіная выснова, да якой можна прыйсьці, складаецца ў тым, што прэзыдэнт не зрабіў абсалютна нічога неправамернага, — сказаў Сіпалонэ. — Тут проста няма справы».
Кангрэсмен-дэмакрат Адам Шыф, які быў адным з ініцыятараў расьсьледаваньня Палаты прадстаўнікоў, абагульніў абвінавачаньні супраць Трампа, заявіўшы, што прэзыдэнт учыніў «канстытуцыйную правіну, што апраўдвае імпічмэнт».
Паводле Шыфа, хоць сабраныя сьведчаньні супраць Трампа «ўжо пераканаўчыя», неабходныя далейшыя паказаньні сьведак, каб прадэманстраваць маштаб правапарушэньня, якое дапусьцілі прэзыдэнт і ягонае асяродзьдзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дарадца Трампа Болтан выказаў гатоўнасьць выступіць у Сэнаце па справе аб імпічмэнцеДэмакраты заявілі, што запатрабавалі правесьці некалькі галасаваньняў аб прадстаўленьні доказаў і выкліку сьведак, каб зафіксаваць пазыцыю рэспубліканцаў у гэтым пытаньні.
«Магчыма, сёньня ў нас будзе адзіны шанец дамагчыся справядлівага разгляду, — заявіў журналістам сэнатар-дэмакрат Крыс Мэрфі. — Але становіцца ўсё больш відавочным, што Белы дом ня мае адказаў на пытаньні, чаму нельга запрасіць гэтыя дакумэнты і выклікаць гэтых сьведак».