Упраўленьне Сьледчага камітэту ва Ўдмуртыі (Расея) спыніла крымінальную справу аб давядзеньні да самагубства іжэўскага навукоўца Альбэрта Разіна.
«Віны ні службовых асобаў, ні фізычных асобаў не ўстаноўлена», — паведамілі ў ведамстве.
79-гадовы навуковец, кандыдат філязофскіх навук і актыўны ўдзельнік удмурцкага нацыянальнага руху «Удмурт Кенеш» летам мінулага году зьвярнуўся з адкрытым лістом да Дзяржаўнай рады Ўдмуртыі з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб скасаваньні абавязковага вывучэньня моваў карэнных народаў Расеі ў сярэдніх школах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр навуковец, які падпаліў сябе ва Ўдмуртыі ў абарону мовы і этнасуУ верасьні Альбэрт Разін выйшаў да будынку Дзяржаўнай рады з радкі Расула Гамзатава на плякаце: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці». Пасьля пікету ён абліў сябе бэнзінам і падпаліў.
Вучонага даставілі ў рэспубліканскі шпіталь ў крытычным стане з апёкамі амаль 100% цела. Ён быў уведзены ў мэдыкамэнтозны сон, але празь некалькі гадзін памёр.