Украінскіх дэпутатаў будуць штрафаваць за галасаваньне замест калегаў

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў Вярхоўнай Радзе, 29 жніўня 2019

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за гэтак званае «неасабістае галасаваньне» ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Паводле закону, прынятага парлямэнтам Украіны 19 сьнежня 2019 году, наўмыснае галасаваньне парламэнтарыя на пленарным пасяджэнні Вярхоўнай Рады замест іншага дэпутата будзе карацца штрафам у памеры ад 51 тысяч да 85 тысяч грыўняў ($2100-$3500).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Форум рэгіёнаў, дзе могуць сустрэцца Лукашэнка і Зяленскі, пройдзе ў Горадні