10 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ, паведамляе БелТА.
Удзельнікі і арганізатары спаборніцтваў таксама змогуць бясплатна езьдзіць на грамадзкім транспарце і платнымі аўтадарогамі.
Дырэкцыя чэмпіянату атрымае беспрацэнтную пазыку.
Чэмпіянат сьвету ў хакеі пройдзе 7–23 траўня 2021 году ў Беларусі і Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею расхваліў Калядны турнір Лукашэнкі