Пашпарт грамадзяніна Беларусі дазваляе ўехаць без афармленьня візы, або з атрыманьнем яе на месцы, у 75 краінаў сьвету. Згодна са штогадоваму рэйтынаг, які складаюць экспэрты міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Henley&Partners, дакумэнт займае па гэтым паказчыку 68-е месца.
У тройку лідэраў увайшлі пашпарты грамадзян Японіі, якія могуць наведаць бязь візаў 191 дзяржаву, Сынгапура, чые грамадзяне могуць свабодна ўяжджаць у 190 краін, а таксама Нямеччыны і Паўднёвай Карэі, у грамадзян якіх на адну краіну для свабоднага наведваньня менш.
З краін постсавецкай прасторы самых высокіх паказчыкаў у рэйтынгу дасягнулі пашпарты Літвы, Латвіі і Эстоніі. Грамадзяне гэтых дзяржаваў могуць наведаць бязь візаў 181, 180 і 179 краін адпаведна. Горшыя ў гэтай катэгорыі паказчыкі ў дакумэнтаў, якія выдаюць грамадзянам Туркмэністану: па іх свабодна пускаюць у 52 краіны.
Апошняе месца ў рэйтынгу, які закранае 159 дзяржаў, займае Аўганістан, бязьвізавы рэжым зь якім уведзены ўсяго толькі ў 26 краінах.