За дзень да меркаванага вызваленьня гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»), якому прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу ў Менску, нечакана адбыўся новы суд.
Па выніках разгляду чарговай адміністрацыйнай справы 10 студзеня судзьдзя суду Савецкага раёну Гомля Аляксандр Мохараў пакараў Ціханоўскага новым адміністрацыйным тэрмінам у 15 сутак — за «актыўны ўдзел» у несанкцыянаваным мітынгу супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі 20 сьнежня.
Судзьдзя зачытаў паказаньні сьведак, супрацоўнікаў сталічнай міліцыі. Паводле іх, гомелец размахваў сьцягам, выкрыкваў лёзунг «Жыве Беларусь!» і актыўна выказваў сваё меркаваньне.
Ранкам 11 студзеня блогера зьбіраліся сустракаць з ізалятара часовага ўтрыманьня, а 10 студзеня актывісты выпадкова даведаліся, што Ціханоўскага павезьлі на новы суд. Паводле адваката, які 9 студзеня быў у судзе і сустракаўся ў ІЧУ з Ціханоўскім, аб новым судзе нічога не было вядома. Самому блогеру таксама не паведамілі загадзя аб чарговым пратаколе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Севярынцу прысудзілі яшчэ 30 сутак пасьля 5 гадзін на воліЦіханоўскі патлумачыў у судзе, што прыехаў у Менск, каб зьняць на відэа мітынг «за незалежнасьць Беларусі». Але не прымаў актыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве, сьцягам не размахваў і лёзунгаў не выкрыкваў, як гаворыцца ў паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў. У якасьці доказу прапанаваў паглядзець яго відэаблог, у якім зафіксавана кожная сэкунда ягонага знаходжаньня на Кастрычніцкай плошчы.
Усе хадайніцтвы, акрамя допыту сьведкі, які прысутнічаў у залі, і прагляду відэаблога Ціханоўскага ад 20 сьнежня, суд адхіліў. З дапамогай свайго запісу гомелец аспрэчыў сьведчаньні міліцыянтаў аб «актыўным удзеле» ў мітынгу. А таксама даказаў, што міліцыянты прадставілі ілжывыя доказы — ягоны здымак у сьветлы час сутак, хоць мерапрыемства праходзіла ўвечары.
Аднак суд прызнаў блогера вінаватым і пакараў максымальным тэрмінам адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, Ціханоўскі адседзіць у ІЧУ 30 сутак запар.
Акрамя Ціханоўскага, яшчэ на 15 сутак пасьля папярэдняга арышту за акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй 10 сьнежня асудзілі сустаршыню БХД Паўла Севярынца і актывіста «Эўрапейскай Беларусі» блогера Зьмітра Казлова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Судовы канвэер» працягнуўся: 60 сутак і звыш 14 000 рублёў за акцыі супраць інтэграцыі«Дзяржаўныя тэлеканалы не паказвалі мітынг, але дзякуючы незалежнай прэсе і блогерам, многія людзі даведваюцца праўду. Таму ўлады ваююць таксама і са мной», — сказаў Сяргей Ціханоўскі Свабодзе пасьля прысуду.
Таксама ён паведаміў, што ў ІЧУ не працуе тэлефон-аўтамат, што яму не перадавалі ніякіх паштовак і лістоў, якія дасылалі актывісты і падпісчыкі. Паводле блогера, у ізалятары «жахлівыя ўмовы», а Новы год там ніякім чынам не адзначалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры дзясяткі судоў і 33 тысячы рублёў штрафаў за акцыі супраць інтэграцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6885 рублёў. Суды аштрафавалі за ўдзел у акцыях за незалежнасьць Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 16 000 рублёў штрафаў. Каго асудзілі за пратэст супраць інтэграцыі