Кіраўнік РПЦ заклікаў вернікаў адмовіцца ад камфорту і «не прыпадабняцца Іраду»

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў праваслаўных хрысьціян з надыходзячым сьвятам Божага Нараджэньня. У калядным пасланьні прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы заклікаў вернікаў адмовіцца ад камфорту як найвышэйшай каштоўнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для галавы РПЦ будуюць палац за дзяржаўныя грошы. Ён каштуе амаль $40 млн — СМІ

«Гасподзь нараджаецца не ў царскіх харомах, а ў убогай пячоры, у апошняй галечы. Здавалася б, што можа быць горш вярцепа і бядней ясьляў для жывёлы? Але ёсьць такое месца — гэта выпаленая грахом пустыня сэрца чалавека, аддаліўшыся ад Бога, спустошанага, зьняволенага жарсьцямі», — гаворыцца ў пасланьні.

Патрыярх Кірыл таксама заклікаў людзей не прыпадабняцца Іраду сваімі справамі, ставячы на першае месца ўласны дабрабыт і камфорт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра патрыярха Кірыла з нагоды імянінаў