У Сібіры паліцыя затрымала галодную рысь. Відэа

Ілюстрацыйнае фота

У Сібіры супрацоўнікі паліцыі злавілі галодную рысь. Як паведамляе прэс-служба МУС Расеі ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, пра жывёліну паведаміў мясцовы жыхар.

Ён спалохаўся, што дзікая котка можа напасьці на людзей. Рысь перадалі ў мясцовы прытулак для жывёлаў. Драпежніцы каля аднаго году, яна здаровая, выйшла да людзей у пошуках ежы. У прытулку яе пратрымаюць 10 дзён, затым зробяць прышчэпкі і выпусьцяць у дзікую прыроду.

Рысь занесеная ў Чырвоную кнігу, але навукоўцы ацэньваюць пагрозу яе зьнікненьня як найменшую.