Прадстаўнікі Facebook паведамілі 30 сьнежня, што прыбралі з сацыяльнай сеткі шэраг рэклямных абвестак, у якіх была непраўдзівая інфармацыя пра лекі супраць ВІЧ-інфэкцыі.
Як паведамляе фундацыя Thomson Reuters, гэтая рэкляма выклікала крытыку з боку актывістаў, экспэртаў ў сфэры аховы здароўя і амэрыканскіх кангрэсмэнаў. У абвестках ад імя адвакатаў казалася, што лекі для прафіляктыкі заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй, вядомыя як PrEP, выклікаюць сур’ёзныя пашкоджаньні костак і нырак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кітаі навукоўца, які зьмяніў ДНК эмбрыёнаў, асудзілі на 3 гады турмыКрытыкі рэклямы заяўлялі, што мноства дасьледаваньняў даказвае бясьпечнасьць гэтых лекаў, але прадстаўнікі Facebook першапачаткова адмаўляліся выдаляць абвесткі.
«Пасьля разгляду, нашы незалежныя партнэры па праверцы фактаў вызначылі, што некаторыя са згаданых рэклямных абвестак уводзяць людзей ў зман адносна наступстваў леку Truvada, — цытуе Thomson Reuters прэсавую сакратарку Facebook Дэван Кернс наконт аднаго з брэндаў лекаў. — У выніку, мы адмовіліся ад гэтых абвестак, і яны больш ня могуць паказвацца на Facebook».
Крытыкі віталі гэты крок, але назвалі яго недастатковым. «Застаецца пытаньне — чаму Facebook бярэ грошы ў гэтых адвакацкіх кантораў за рэкляму, якая дапамагае распаўсюду ВІЧ?» — заявіў Пітэр Стэйлі, сузаснавальнік групы PrEP4All Collaboration, якая ставіць на мэце прафіляктыку ВІЧ-інфэкцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імпэратар усіх хваробаў». Што варта ведаць пра рак і перамогу над ім