Масква і Менск маюць добрыя шанцы выйсьці на падпісаньне праграмы дзеяньняў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо ў пачатку наступнага году, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў «Известиям».
«Спэцыяльна сьпяшацца з выхадам на падпісаньне праграмы дзеяньняў няправільна. У нас няма неабходнасьці ладзіць нейкую гонку або штучнае спаборніцтва — пасьпець за адзін дзень ці за адзін тыдзень. Нашмат важней не прапусьціць зьмястоўныя моманты і прынцыповыя інтарэсы абодвух бакоў. Пры гэтым мяркую, што ёсьць добры шанец выйсьці на падпісаньне гэткіх значных дакумэнтаў у пачатку наступнага году», — сказаў расейскі пасол.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступныя год-паўтара — зручны момант для Расеі, каб зьмяніць уладу ў Беларусі, — ЦарыкМезенцаў падкрэсьліў, што рэалізацыя дарожных карт ідзе і павінна ісьці «пакетным прынцыпам». «Важна не выдзіраць з усяго пакета прапановаў адну або другую карту — яны павінны разглядацца і рэалізоўвацца ў комплексе», — адзначыў дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыніцы РБК: Масква і Менск адклалі рашэньне пра наднацыянальныя органыПры гэтым Мезенцаў зазначыў, што пытаньне аб цане на расейскі газ для Беларусі на наступны год наогул не ўваходзіць у тую або іншую дарожную карту. «Карты вызначаюць макраўмовы і базавыя прынцыпы фармаваньня адзінай эканамічнай, сельскагаспадарчай, прамысловай, тарыфнай, мытнай палітыкі», — растлумачыў кіраўнік дыпляматычнай місіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія беларускія законы парушае «паглыбленая інтэграцыя» паводле сцэнара МядзьведзеваПершапачаткова дакумэнт пад назвай «Праграма дзеяньняў Беларусі і Расеі па рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы» кіраўнікі дзьвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, як чакалася, меліся падпісаць 8 сьнежня а затым 20 сьнежня. Аднак гэтага не адбылося, а зьмест дарожных карт па-ранейшаму недаступны для грамадзкасьці.