Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу перамог на праймэрыз сваёй партыі. Ён набраў 72,5% галасоў. Такім чынам, менавіта Нэтаньягу будзе ўзначальваць партыю «Лікуд» на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Яны пройдуць 2 сакавіка.
У сьнежні парлямэнт Ізраілю абвясьціў пра самароспуск пасьля таго, як усе спробы сфармаваць урад праваліліся. У партыі Нэтаньягу ў Кнэсэце было 32 месцы, а ў іх канкурэнтаў «Кахоль-Лаван» — 33.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі пройдуць трэція за 11 месяцаў парлямэнцкія выбарыНэтаньягу ўзначальвае «Лікуд» ад 2006 году, а пасаду прэмʼера займае ад 2009-га. У лістападзе яму выставілі абвінавачваньні ў трох крымінальных справах. Паводле вэрсіі сьледчых, Нэтаньягу даваў прывілеі тэлеканалам у абмен на станоўчыя навіны пра сябе і атрымліваў падарункі ад бізнэсоўцаў у абмен на нейкую дапамогу. Нэтаньягу абвінавачваньні абвяргае і лічыць, што іх мэта — скінуць яго з пасады кіраўніка ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністру Ізраілю прадʼявілі тры крымінальныя абвінавачваньніУнутраныя выбары мелі вырашальнае значэньне для прэм’ер-міністра. Гэта неабходны крок перад чарговымі парлямэнцкімі выбарамі, трэцімі менш як за год, дзе ён павінен атрымаць пераканаўчую перамогу, калі хоча забясьпечыць сабе парлямэнцкую недатыкальнасьць.