Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
27 сьнежня 1836 году нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.
Таксама ў гэты дзень
1945 – распачаў дзейнасьць Міжнародны валютны фонд.
1918 – Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.
У гэты дзень нарадзіліся
1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.
1822 — Люі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі.
1923 — паэт Анатоль Вялюгін.
У памяці
1633 — памёр Мялеці Сматрыцкі, царкоўны і грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік-палеміст.
2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.