У офіс бразыльскага каналу, які зьняў камэдыю пра Хрыста-гея, кінулі «кактэйлі Молатава»

Ілюстрацыйнае фота

У офіс бразыльскага сатырычнага інтэрнэт-каналу Porta dos Fundos у Рыё-дэ-Жанэйра, кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю, паведамляе Reuters. Паводле супрацоўнікаў офісу, ахова здолела патушыць пажар і ніхто не пацярпеў.

Фільм «Першая спакуса Хрыста», зьняты Porta dos Fundos, выклікаў вялікі скандал. Каля 2 мільёнаў чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй, каб фільм зьнялі з паказу на кінапартале Netflix, бо ён абражае пачуьці хрысьціян.

Мясцовая паліцыя пакуль не камэнтуе інцыдэнт, прадстаўнікі Netflix адмовіліся ад камэнтару.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусаў з 6 кіляграмамі какаіну затрымалі ў Нэпале