Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў з 6 кіляграмамі какаіну затрымалі ў Нэпале


Фота нэпальскага бюро па наркакантролі
Фота нэпальскага бюро па наркакантролі

Двое 21-гадовых грамадзян Беларусі Павел Васільеў і Аліна Алдошына былі затрыманыя 21 сьнежня ў Міжнародным аэрапорце Катманду за спробу правезьці 6 кг какаіну, паведаміла нэпальскае Бюро па кантролі за наркотыкамі.

Як піша The Himalayan Times, беларусы везьлі па тры кіляграмы какаіну, які быў схаваны ў падшэўках васьмі зімовых куртак. Наркотык выявілі падчас рэнтгенаўскага скрынінгу іх валізак. Беларусы накіроўваліся ў Ганконг рэйсам авіякампаніі Cathay Pacific Airways.

На допыце ў паліцыі беларусы прызналіся, што какаін ім перадалі двое грамадзян Балівіі. Балівійцы прыбылі ў Катманду з Бразыліі праз Этыёпію і Індыю 19 сьнежня разам з какаінам, а беларусы прыляцелі ў Катманду зь Беларусі праз Турэччыну ў той жа дзень. Для перадачы наркотыкаў яны сустрэліся ў гатэлі, і балівійцы перадалі наркотыкі беларусам.

Некалькімі днямі раней у Катманду затрымалі грамадзянку Балівіі, якая прыляцела з Дубая. У яе ў падкладцы курткі таксама знайшлі 3 кг какаіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG