Цягам 22 сьнежня ў 13 гарадах Беларусі былі зафіксаваныя тэмпэратурныя рэкорды за дзясяткі гадоў, піша БелаПАН.
Рэкорды зафіксавалі ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Найцяплей было ў Брагіне і Гомлі: +9,5°С. Там пабітыя рэкорды гэтага дня 30- і 37-гадовай даўніны (+7,6°С і +7,3°С). У Жлобіне пабіты рэкорд 30-гадовай даўнасьці: у 1989-м 22 сьнежня там было +7,8°С, цяпер — +8,7.
У Бабруйску паўтарыўся рэкорд 30-гадовай даўнасьці, які складаў +7°С, ва ўсіх астатніх мэтэастанцыях Магілёўскай вобласьці рэкорды пабілі. Таксама пабітыя рэкорды ў шэрагу гарадоў Віцебскай вобласьці, у тым ліку ў самым паўночным населеным пункце: у Езярышчы было +5,4°С, гэта рэкорд за 30 гадоў.
Наогул жа з 22 дзён сьнежня 2019 году 9 былі з рэкордамі цеплыні, таксама былі рэкордна цёплымі 7 начэй.
На бягучы тыдзень абяцаюць пераважна плюсавыя тэмпэратуры да выходных, хмарнае надвор’е і дажджы. У суботу і нядзелю тэмпэратура можа апусьціцца ўжо ніжэй за нуль, можа пайсьці сьнег.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кліматычная норма зімы для Беларусі скарацілася на тыдзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вінаград і кавуны, мінус месяц зімы. Што будзе зь беларускім кліматам праз 20-30 гадоў