17 сьнежня быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Аляксандра Асіповіча, піша «Коммерческий курьер». Яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня за забойства двух дзяўчат.
Аб прывядзеньні прысуду ў выкананьне «Коммерческому курьеру» паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласьці Вольга Іванова. На гучным працэсе яна выступала ў якасьці абвінаваўцы.
9 студзеня 36-гадовы Аляксандар Асіповіч за забойства з асаблівай жорсткасьцю дзьвюх дзяўчат у Бабруйску асудзілі да сьмяротнага пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску ў ванным пакоі кватэры знайшлі забітымі дзьвюх дзяўчатПры разглядзе ягонай апэляцыі ў Вярхоўным судзе Асіповіч казаў, што гэта было забойства пры самаабароне. Вярхоўны суд пакінуў прысуд бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён рыхтаваўся да расчляненьня. Які перагляд справы?» Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на сьмяротны вырак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз спадзяецца на зьмякчэньне прысуду забойцу дзьвюх дзяўчат у Бабруйску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўропы разьлічвае на адмену сьмяротнага прысуду забойцы дзьвюх дзяўчат у БабруйскуСьмяротнае пакараньне ў Беларусі
- Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
- Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі каля 350 сьмяротных прысудаў (дакладная лічба невядомая).
- Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
- Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
- Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.
- Дакладная колькасьць памілаваных таксама не вядомая. Раней беларускім праваабаронцам было вядома толькі пра два выпадкі памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У канцы ліпеня 2024 году Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, пасьля гэтага яго вызвалілі ў рамках вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
- Лукашэнка ў 2012 годзе казаў, што за ўсю гісторыю свайго прэзыдэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека (пасьля гэтага, у 2021 годзе, ён памілаваў асуджаных да сьмяротнага пакараньня братоў Косьцевых). Разам з тым МУС Беларусі яшчэ ў 2012-м сьцьвярджала, што за 13 гадоў было памілавана 156 сьмяротнікаў (замена сьмяротнага прысуду на пажыцьцёвае зьняволеньне).