Пуцін не зьбіраецца даваць прававыя ацэнкі роспуску СССР

Уладзімір Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі, Масква, 19 сьнежня 2019

Уладзімір Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі, Масква, 19 сьнежня 2019

Ці ня варта даць прававую ацэнку «незаконным дзеяньням Гарбачова» у 1991 годзе? — такое пытаньне задалі прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну на яго штогадовай прэсавай канфэрэнцыі, дадаўшы, што такая прававая ацэнка дапамагла б прасьцей вырашыць пытаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці, у тым ліку і з Беларусьсю.

Паводле прэзыдэнта Расеі, прававая ацэнка тых дзеяньняў нічога ня зьменіць, таму яна бессэнсоўная.

«Я ня ведаю, што гэта дасьць з пункту гледжаньня тэрытарыяльнай цэласнасьці. Там усе пытаньні вырашаныя, усе дакумэнты падпісаныя. Чым дапаможа прававая ацэнка іх дзеяньняў, я ня вельмі разумею» — сказаў Пуцін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: з Канстытуцыі можна прыбраць агаворку пра два прэзыдэнцкія тэрміны запар