Экс-баец спэцатраду МУС Беларусі, які прызнаўся ў саўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнка, расказаў «Нямецкай хвалі», як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля інтэрвію, і адказаў на словы Паўлічэнкі, што ён нібыта піў і сядзеў у турме.
У Беларусі бурна адрэагавалі на інтэрвію DW зь Юрыем Гараўскім, які называе сябе былым байцом спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (СОБР) унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Ён расказаў, што ў 1999 годзе на загад заснавальніка СОБРу падпалкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах апазыцыйных палітыкаў, якія дамагаліся адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта былі экс-кіраўнік МУС Юры Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Беларусі Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «яму можна верыць» да «расейскага ўкіду». Рэакцыі на сэнсацыйнае прызнаньне ў забойстве апазыцыянэраўПаўлічэнка адмаўляе датычнасьць СОБРу да дагэтуль не раскрытых зьнікненьняў. У адказ на прызнаньні Гараўскага ён заявіў, што ў 1999 годзе той не служыў, а адбываў пакараньне за вымаганьне, і абвінаваціў яго ў п’янстве. Крыху пазьней ён забраў свае словы назад, заявіўшы, што ўсё пераблытаў і наогул ня памятае такога байца. DW спытала Юрыя Гараўскага пра яго ўласную рэакцыю на публікацыю і папрасіла пракамэнтаваць абвінавачаньні ў хлусьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што можа зьвязваць Гараўскага і Паўлічэнку. Некалькі фактаўDW: Якія пачуцьці ў вас выклікала публікацыя інтэрвію і фільма з вашым удзелам?
Юрый Гараўскі: Камень зваліўся з душы. Цяпер я магу дыхаць на поўныя грудзі і да канца ўжо ісьці, паказваць, што ўчыняла ўлада на загад Лукашэнкі. У любым выпадку ён быў у курсе усіх гэтых падзеяў.
— Вы папрасілі прыстанішча ў эўрапейскай краіне. Як паўплываў выхад фільма на стаўленьне да вас у інтэрнаце для ўцекачоў?
— Да мяне і так тут добра ставіліся, таму што я не парушаю законаў, вучу мову, працую, гэта значыць мяне са станоўчага боку характарызуюць. Але пасьля выхаду фільма і інтэрвію адміністрацыя стала да мяне яшчэ больш ляяльнай. Мне сказалі, што цяпер засталося толькі чакаць (рашэньня наконт хадайніцтва аб даваньні прыстанішча. — DW).
— Якой была рэакцыя вашых знаёмых і сяброў?
— Для маіх блізкіх і знаёмых гэта было як халодны душ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго б не ўзялі на такую справу». Саслужывец Гараўскага расказаў, што былыя спэцназаўцы думаюць пра яго прызнаньні— У адказ на ваш аповед пра дачыненьне СОБРу да забойстваў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага Дзьмітры Паўлічэнка сказаў, што вы былі дрэнным салдатам, займаліся вымаганьнем і ў п’яным выглядзе трапілі ў аўтакатастрофу. А калі журналісты патэлефанавалі яму другі раз, ён ужо заявіў, што ўсе пераблытаў і ніякага Гараўскага ня памятае. Як вы можаце гэта пракамэнтаваць?
— Я ня ведаю, чаму Паўлічэнка так аднекваецца ад мяне. Але я вам магу сказаць адно. Я пачынаў праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214, у трэцяй роце першага батальёна. На той момант першай ротай у батальёне камандаваў менавіта Паўлічэнка. Потым ён пайшоў на павышэньне ў глаўк в/ч 5448, і камандзірам стаў старшы лейтэнант Мікша. Пад яго камандаваньнем я адслужыў тэрміновую службу і вясной, у траўні месяцы, я да Мікшы падыходзіў і казаў: «Дзьмітры Яўгенавіч, у мяне на грамадзянцы пэрспэктыў асаблівых няма, можна, я ў вас застануся тут у частцы?» Ён сказаў: «Так, падыдзі да Паўлічэнкі».
Так я пазнаёміўся з Паўлічэнкам, ён мне сказаў заставацца. І з таго моманту мы зь ім пачалі мець кантакты. Натуральна, ён назіраў за мной, за маімі учынкамі, як я фізычна падрыхтаваны, маральна ўстойлівы, якія ў мяне дадзеныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю, Юра зрабіў гэта за грошы». Знаёмы Гараўскага перакананы, што інтэрвію пра зьніклых палітыкаў ня можа быць праўдайЗ нагоды таго, што я бухаў: я ніколі ў жыцьці не напіваўся так, каб ня памятаць нічога. Я катэгарычна (зн. кепска. — DW) стаўлюся да сьпіртнога, таму што, калі я перапіваю, у мяне пачынаюцца «верталёцікі», я пачынаю абдымаць «белага сябра», то бок унітаз, мне становіцца дрэнна. Я адзін раз паспрабаваў, запомніў гэтыя адчуваньні і не хачу паўтараць. Так што я непітушчы, і тое, што я бухаў тыднямі, — гэта усё няпраўда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 фактаў пра «СОБР», якім камандаваў палкоўнік Паўлічэнка
— А што наконт слоў Паўлічэнкі, што вы трапілі ў аўтакатастрофу ў п’яным выглядзе, у той час як вы кажаце, што гэта было замах?
— Я ня мог у п’яным выглядзе садзіцца за руль, — гэта раз. Я працаваў у людзей, ехаў на службовай машыне, там дарога паварочвала направа. І ў мяне на хуткасьці ўляцела фура. Наступствы вы ведаеце — трэпанацыя чэрапа, пералом хрыбетніка, пералом вэртлужнай упадзіны нагі.
Мая былая жонка патэлефанавала аднаму зь людзей у атрадзе, сказала, што Юра трапіў у аўтакатастрофу. У той жа дзень Паўлічэнка прыехаў з галоўным урачом шпіталя МУС. Там жа ў 9-м шпіталі (у Менску. — DW) сабралі кансыліюм лекараў, але чакалі заканчэньня апэрацыі. І калі апэрацыя скончылася, загадчык дзіцячай нэўралёгіі сказаў: «Ён не транспартабэльны, таму застаецца тут, у 9-м шпіталі на Сямашкі». І я застаўся пад кантролем, скажам так, структуры зьверху.
— Паўлічэнка таксама сказаў, што вы нібыта былі асуджаны за вымаганьне. Гэта праўда?
— Крымінальная справа была.
— Але ж да гэтага вы казалі нам, што не былі асуджаныя.
— Я тады вырашыў змаўчаць пра гэта. Але сёньня бачу, што ўсё маё жыцьцё, уся бялізна навыварат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За кароткі час памерлі некалькі чалавек, што мелі дачыненьне да расьследаваньня», — сьледчы, які расказаў пра «эскадроны сьмерці»— Што менавіта адбылося?
— Я і Будзько пад’ехалі да знаёмых Паўлічэнкі на яго просьбу, сказалі, што мы ад яго. Яны нам патлумачылі ўсю сытуацыю, ну і мы пачалі разьбірацца. Там людзі павінны былі, груба кажучы, за 25 тысяч долараў. Яны ў адказ напісалі заяву, што ў іх вымагаюць грошы, і нас арыштавалі. Але нас выпусьцілі, справу перадалі ў вайсковую пракуратуру, і яна дайшла да суду. Па судзе ўсім прадпрымальнікам далі тэрміны. Уладзіміру Будзько далі тры гады хіміі, а мне чатыры гады.
— Дзе і як вы адбывалі тэрмін?
— Я б не хацеў пра гэта гаварыць. Але самае галоўнае — прысуд быў вынесены ў 2001 годзе. Пасьля забойстваў.
— Яшчэ раз: у 1999 годзе, калі зьніклі Захаранка, Ганчар і Красоўскі, вы сядзелі ў турме, як кажа Паўлічэнка?
— У 1999 годзе ў турме я не сядзеў. У маім вайсковым білеце стаіць: 1998/07/15 году прыняты на вайсковую службу па кантракце камандзірам в/ч 3214, нумар загаду 134 ад 1998/07/15. І ў выкраданьнях я ўдзельнічаў як кантрактнік першай роты в/ч 3214. Гэта значыць, СОБРу як такога (падчас выкраданьняў палітыкаў. — DW) яшчэ і не было, ён быў створаны задняй датай пасьля раненьня аднаго з байцоў. І мяне ў яго залічылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гараўскі адказаў Паўлічэнку, — удзельнік падрыхтоўкі фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі— Вялікі рэзананс выклікаў знойдзены журналістамі фатаздымак у газэце «СБ. Беларусь сегодня» за 2017 год, які пацьвярджае, што вы і Паўлічэнка былі знаёмыя. На ім паказаны ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 20-годзьдзя асацыяцыі вэтэранаў падразьдзяленьняў спэцназу «Гонар». За трыбунай там стаіць Паўлічэнка, а вы ў трэцім шэрагу.
— Туды запрасілі вэтэранаў, якія былі на добрым рахунку. Усяго вэтэранаў у асацыяцыі, можа, каля тысячы. Але ёсьць тыя, хто на вельмі добрым рахунку, і іх запрашаюць і нават уручаюць падарункі. Мне таксама ўручылі. Павінны быць яшчэ фота (адтуль. — DW). У той дзень мы былі на трыбуне, а на пляцы былі паказальныя выступленьні сёмай роты вайсковай часткі 3214. Нас пачалі фатаграфаваць, калі большая частка вэтэранаў стаяла на трыбуне перад пляцам. (На гэтай фатаграфіі. — DW) я таксама ёсьць.
— У інтэрвію вы казалі, што не адчуваеце сябе ў бясьпецы, нават знаходзячыся ў Эўропе. А што цяпер, пасьля выхаду публікацый?
— Натуральна, я стаў больш баяцца. Я разумею, што знаходжуся тут пад абаронай. Але, дапусьцім, я выяжджаю кудысьці ў іншы горад — мала што можа здарыцца. Тым больш я зьвязваюся са сваімі роднымі па тэлефоне, зразумела, што тэлефон мой ведаюць і ўжо ведаюць, дзе я знаходжуся.
Што важна ведаць пра зьнікненьне беларускіх палітыкаў
- 7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
- 16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак былы старшыня Цэнтравыбаркаму і віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку, і ягоны сябра, бізнэсоўца Анатоль Красоўскі. Пазьней на менскай вуліцы Фабрычнай, дзе меркавана адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі аўтамабільнага шкла і сьляды крыві.
- Прадстаўнікі беларускай апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная супольнасьць лічаць, што яны былі выкрадзеныя па палітычных матывах. У датычнасьці да іх зьнікненьняў падазраюцца Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Уладзімер Навумаў (былы міністар унутраных спраў), Юры Сівакоў (займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзьмітры Паўлічэнка (на той момант камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС), адносна якіх з 2004 году дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу і ЗША.
- У верасьні 2004 году Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў Шэймана, Навумава, Сівакова і Паўлічэнку – як «самых сумленных, надзейных, адданых народу й дзяржаве людзей».
- На пачатку 2019 году Сьледчы камітэт паведаміў аб прыпыненьні расьсьледаваньня спраў аб зьнікненьні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. У сьнежні 2019 году справу аб зьнікненьні Захаранкі аднавілі.
- 16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
- 24 сьнежня 2019 году ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што ніхто акрамя яго ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і ня дасьць цяпер. Ён запытаў, навошта яму было б такое патрэбна і «што зьмянілася, калі ў Беларусі ня стала двух ці трох чалавек», і дадаў, што «Дзіма Завадзкі з-за Чачні Шарамета загінуў». Лукашэнка зьвязаў заявы Гараўскага з тым, што «заўтра прэзыдэнцкія выбары».
- 19 верасьня 2023 году ў Швайцарыі ў крымінальным судзе у Санкт-Галене пачаўся працэс Юрыя Гараўскага па справе аб зьнікненьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Суд стаў прэцэдэнтам.
- Акруговы суд горада Роршах (кантон Санкт-Гален, Швайцарыя) апраўдаў Юрыя Гараўскага па абвінавачваньні ў гвалтоўных зьнікненьнях, нягледзячы на тое, што ён публічна і некалькі разоў прызнаваўся ў выкраданьні і забойствах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага — трох выдатных дзеячаў апазыцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — у Беларусі ў 1999 годзе.
Публікацыі па тэме:
Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. Сьцісла
Ад Алкаева да Шэймана. Сьпіс ключавых асобаў у справе зьніклых
Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бегамляй. ФОТА
«Небясьпечна. Вельмі». Што менчукі кажуць пра зьніклых Ганчара, Захаранку і Красоўскага. ВІДЭА
Ад «яму можна верыць» да «расейскага ўкіду». Рэакцыі на сэнсацыйнае прызнаньне ў забойстве апазыцыянэраў
«Машына была на глыбіні аднаго мэтра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага
Гараўскі адказаў Паўлічэнку, — удзельнік падрыхтоўкі фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі
Каму выгадны фільм пра ўдзельніка «эскадрону сьмерці» і ці ёсьць у ім «расейскі сьлед»?
Сьледчы, які расказаў пра «эскадроны сьмерці», ня верыць сэнсацыйным прызнаньням былога спэцназаўца
Спэцназаўца, які расказаў пра забойствы апазыцыянэраў, паказвалі на БТ 20 гадоў таму. Архіўнае відэа