У 1944-м расейцы спрабавалі «інтэграваць» паўночную Беларусь
Your browser doesn’t support HTML5
У жніўні 1944 году палова сучаснай Віцебскай вобласьці павінна была адысьці да РСФСР. БССР губляла каля 18 000 квадратных кілямэтраў тэрыторыі і каля 400 000 чалавек. Дакумэнты на перавод вобласьці ўжо ляжалі на стале ў Сталіна. Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч, размаўляюць пра плян савецкіх уладаў выключыць са складу БССР Полацкую вобласьць.