У Менску прызначылі новую галоўную архітэктарку. Ёю стала былая намесьніца старшыні камітэту архітэктуры Вольга Радчанка, піша Tut.by са спасылкай на крыніцы ў Менгарвыканкаме.
- Скончыла з чырвоным дыплёмам Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 2000 годзе БНТУ.
- Дарасла да кіраўніка архітэктурнай майстэрні ў «Мінскпраекце». У 2016 годзе яе групу назвалі найлепшай у «Мінскпраекце» за апэратыўную распрацоўку архітэктурнага праекту навукова-вытворчай базы РУП «Крыптатэх» Дзяржзнаку. Будынак будзе ўзьведзены на вуліцы Скарыны ў Менску.
- Летам 2019 Радчанку прызначылі намесьніцай старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму.
З 2011 году ў Менску зьмянілся ўжо пяць галоўных архітэктараў. У 2011-м месца Віктара Нікіціна, які пакінуў сваю пасаду, заняў Аляксандар Пятроў. У пачатку 2014 году новым кіраўніком камітэту стаў Мікалай Уласюк. Ён працаваў на пасадзе галоўнага архітэктара ўсяго 7 месяцаў і падаў у адстаўку, пасьля яго каля 6 месяцаў пасада галоўнага архітэктара Менску заставалася вакантнай. У лютым 2015 году яе заняў Павал Лучыновіч, у сакавіку 2019 году яго затрымалі за хабар. 3 траўня новым галоўным архітэктарам Менску прызначылі Аляксея Мартынава, але ён прабыў на гэтай пасадзе менш за месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд былога галоўнага архітэктара Менску Лучыновіча адклалі празь ягоную хваробуШто важна ведаць пра справу галоўнага архітэктара Менску
Былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 году праз падазрэньне ў атрыманьні 4 тысяч
Павал Лучыновіч стаў галоўным архітэктарам Менска ў лютым 2015 году. Дагэтуль ён працаваў намесьнікам старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва.