Арганізатары акцыі пратэсту супраць інтэграцыі, якую зьбіраюцца правесьці 20 сьнежня, падалі паведамленьне ў Менскі гарвыканкам.
Павал Севярынец з БХД, Мікалай Казлоў з АГП і Ян Грыб з ТБМ падалі ў Менгарвыканкам паведамленьне пра акцыю пратэсту супраць інтэграцыі, якую яны зьбіраюцца правесьці 20 сьнежня.
«У нас прынялі заяўку, зарэгістравалі, размаўлялі з намі па-беларуску. Мы пазначылі сцэнар акцыі, прыняты на агульным сходзе — пачатак а 18.00, заканчэньне праз 3 гадзіны. Спадзяёмся, усё пройдзе мірна», — сказаў Свабодзе Павал Севярынец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разьлічваем на значна больш удзельнікаў». Апазыцыя абнародавала плян пратэстаў 20 і 21 сьнежня