Як зьніклі апанэнты Лукашэнкі. ВІДЭА

Партрэты зьніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Архіўнае фота

«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім 41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе.

Тады ў Беларусі зьніклі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

Сёлета ў верасьні, да 20-годзьдзя зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як яны паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​Хто, як і чаму? 20 гадоў таму выкралі экс-міністра ўнутраных справаў Захаранку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нямецкая хваля»: былы спэцназавец МУС Беларусі прызнаўся ў забойствах апазыцыянэраў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Назвала дачку Стэла Анатолія». Як жывуць сем’і Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзевятнаццаць год чаканьня Ўльляны Захаранкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ведаем, хто гэта ўчыніў», — сваякі зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі камэнтуюць прыпыненьне спраў