Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган прыгразіў закрыць ключавую вайсковую базу ЗША, калі Вашынгтон увядзе санкцыі супраць Анкары за куплю ў Расеі зэнітна-ракетных комплексаў С-400 і ваенную апэрацыю на поўначы Сырыі.
Эрдаган заявіў пра гэта 15 сьнежня ў інтэрвію тэлеканалу A Haber. Магчымыя санкцыі супраць Турэччыны прадугледжаныя праектам вайсковага бюджэту ЗША, які, як чакаецца, у неўзабаве будзе ўхвалены Кангрэсам.
На працягу дзесяцігодзьдзяў турэцкая авіябаза Інджырлік была стратэгічным аб’ектам для сілаў ЗША і NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эрдаган: Я сказаў Трампу, што Турэччына не адмовіцца ад расейскіх комплексаў С-400Стасункі паміж Турэччынай і ЗША пагоршыліся, калі Эрдаган заявіў, што купляе ў Расеі ракетную сыстэму С-400. Вашынгтон настойвае на тым, што сыстэма стварае пагрозу для амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-35, якія выкарыстоўваюць авіябазу Інджырлік.
Напад Турэччыны на Сырыю ў кастрычніку, нацэлены на курдзкія сілы, выклікаў крытыку як з боку рэспубліканцаў, так і дэмакратаў у Кангрэсе. ЗША падтрымліваюць сырыйскіх курдаў як галоўных саюзьнікаў у барацьбе з радыкальнымі ісламістамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША прапанавалі санкцыі супраць Турэччыны за Курдыстан ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны прыгразіў курдам «ачысьціць ад тэрарыстаў» поўнач Сырыі