Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату і патрыярхія Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы спынілі сваё існаваньне. Пра гэта заявіў кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) мітрапаліт Епіфан, спасылаючыся на рашэньне Міністэрства юстыцыі.
Юрыдычна ліквідаваным цэрквам належалі каля 6 тысяч прыходаў па ўсёй Украіне. У канцы 2018 году яны ўвайшлі ў склад Праваслаўнай царквы Украіны, створанай пад заступніцтвам Канстанцінопальскага патрыярхату.
Супраць ПЦУ выступае Руская праваслаўная царква на чале з патрыярхам Кірылам. Там называюць стварэньне незалежнай ад Масквы ўкраінскай царквы «расколам у сусьветным праваслаўі».
Праз гэты канфлікт Маскоўскі патрыярхат спыніў малітоўныя зносіны з Канстанцінопальскай і Эладзкай цэрквамі, а большая частка расейскамоўных прыходаў у Заходняй Эўропе перайшлі ў РПЦ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымская зона. Як «адціскаюць» храмы і выжываюць украінскіх вернікаў