Група кампаніяў «А-100» купіла завод сучасных бэтонных канструкцыяў пад Менскам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 12 сьнежня заснавальнік бізнэсу Аляксандар Цэнцер, піша БелаПАН.
Кампанія «А-100 Дэвелапмент» стала першым камэрцыйным забудоўшчыкам у Беларусі, у якога зьявілася ўласная вытворчасьць.
Сума зьдзелкі не называецца.
Завод сучасных бэтонных канструкцый знаходзіцца за пяць кілямэтраў ад Менску, у пасёлку Хацежына. Ён быў пабудаваны ў 2014 годзе і належаў гандлёваму дому «Ждановічы», якім валодае беларускі бізнэсовец Віталь Курыла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура вырашыла не рэагаваць на незаконнае будаўніцтва ў менскім заказьніку «Лебядзіны»