Польская дзяржаўная газатранспартная кампанія PGNiG распрацавала схему кіраваньня рызыкамі паставак у краіну газу ў выпадку крызісаў з пастаўкамі газу празь Беларусь і Ўкраіну.
Паводле кампаніі нават у выпадку перабояў з імпартам па цяперашніх каналах транзыту альтэрнатыўныя пастаўкі дазволяць задаволіць унутраны попыт.
У аналізе, зробленым кампаніяй, існуе рызыка, што з 1 студзеня 2020 году будзе спынены транзыт расейскага газу ў ЭЗ праз Украіну, існы транзытны кантракт паміж Расеяй і Ўкраінай сканчае сваё дзеяньне 31 сьнежня 2019 году.
PGNiG прадугледжвае, што калі гэта адбудзецца, польская здабыча газу, запасы на складах і магчымасьці імпарту — у тым ліку празь Беларусь — даюць агулам 25,6 мільярдаў кубамэтраў газу ў год пра патрэбе 19 мільярдаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новага Майдану пакуль ня будзе. Зяленскі не дапусьціў «здрады», — украінскі палітолягЯшчэ адзін фактар рызыкі: 18 траўня 2020 году сканчаецца кантракт паміж «Газпромам» і польскай кампаніяй і EuRoPol Gaz на транзыт расейскага газу па трубаправодзе «Ямал-Заходняя Эўропа». Гэты газаправод праходзіць празь Беларусь.
У выпадку спыненьня паставак праз газаправод «Ямал-Заходняя Эўропа» Польшча разьлічвае на пастаўкі звадкаванага газу, на пастаўкі газу з Нямеччыны, унутраную здабычу, сховішчы і пастаўкі празь Беларусь і Ўкраіну.
У Беларусі, акрамя газаправоду «Ямал-Заходняя Эўропа», ёсьць таксама газаправод «Газпромтрансгаз» (былы «Белтрансгаз»), празь які газ можа пастаўляцца ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў абарону незалежнасьці ў Менску і перамовы ў Сочы: галоўныя высновыНарэшце, PGNiG абнародаваў разьлікі, што нават калі рэалізуюцца абедзьве рызыкі — спыняцца пастаўкі праз Украіну з 1 студзеня 2020 году і празь «Ямал-Заходняя Эўропа» з 18 траўня 2020 году Польшча будзе мець магчымасьць атрымліваць газ па іншых маршрутах у аб’ёме 28,6 мільярды кубамэтраў штогод.
Кампанія нагадала, што ў канцы 2022 году яна мяркуе скасаваць дамову з «Газпромам» аб пастаўцы газу празь «Ямал-Заходняя Эўропу» і перайсьці з 1 студзеня 2023 году на імпарт прыроднага газу з Нарвэгіі і на закупку звадкаванага газу.