10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, беларускія праваабарончыя арганізацыі назвалі ляўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Праваабаронца году», «Журналіст году» і «Кампанія/ініцыятыва году».
«Праваабаронцам году» стаў Леанід Судаленка з Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы.
У кароткі сьпіс намінацыі «Праваабаронца году» таксама ўвайшлі Андрэй Завалей, (кампанія памяці Міхаіла Пішчэўскага «Справа Пі») і Васіль Завадзкі з установы «ТаймАкт».
Найлепшай праваабарончай ініцыятывай стала кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.
За званьне найлепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывы году» таксама спаборнічалі кампанія «Вярнуць чалавека» і арганізатары цыклю захадаў «Футбол для ўсіх».
Ляўрэатам у намінацыі «Журналіст году» стала Ганна Соўсь з Радыё Свабода.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістка Свабоды Ганна Соўсь атрымала Нацыянальную праваабарончую прэмію