Беларускі і расейскі бакі на перамовах у Сочы цалкам узгаднілі праекты інтэграцыйных дарожных картаў у электраэнэргетыцы і ў пытаньнях супрацоўніцтва мытных службаў.
Пра гэта паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка, камэнтуючы вынікі сустрэчаў прэзыдэнтаў дзьвюх дзяржаваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама прэм’ер-міністраў Сяргея Румаса і Дзьмітрыя Мядзьведзева, якія прайшлі 6–7 сьнежня. Пра гэта перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў абарону незалежнасьці ў Менску і перамовы ў Сочы: галоўныя высновы«6 сьнежня сустрэліся прэм’еры, заслухалі міністраў энэргетыкі. Канстатавалі, што знайшлі разьвязку што да дарожнай карты ў пытаньні электраэнэргіі. Самае галоўнае, прэм’еры правялі рэвізію, што зроблена, што ня зроблена, яны ня ставілі задачу знайсьці абсалютную разьвязку наконт астатніх дарожных картаў. Гэта ўжо рабілі прэзыдэнты 7 сьнежня», - сказаў Уладзімер Сямашка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У расейцаў наўрад ці будзе добры вечар». Дракахруст пра вынік перамоваў Лукашэнкі і Пуціна«Можна канстатаваць, што перамовы прайшлі прадметна, у канструктыўным, добразычлівым духу, — адзначыў дыплямат. — У выніку ўжо на сустрэчы прэзыдэнтаў знайшлі складаную разьвязку што да дарожнай карты супрацоўніцтва мытных службаў. Гэта было няпростае пытаньне. Стаіць задача да 1 чэрвеня 2020 году перапрацаваць усю нарматыўную базу — і беларускую, і расейскую: там сотні заканадаўчых актаў, дзясяткі міжурадавых пагадненьняў».
Пасол нагадаў, што па выніках папярэдняга раўнду перамоваў на ўзроўні прэм’ер-міністраў 19 лістапада былі ўзгодненыя праекты 21 дарожнай карты з 31. Такім чынам, застаюцца няўзгодненымі 8 дарожных картаў, падсумаваў Уладзімер Сямашка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля 4 гадзінаў перамоваў з Пуціным зьехаў без заявы для прэсыЗакранаючы іншыя пытаньні, Сямашка зазначыў, што Беларусь разьлічвае на кампэнсацыю памерам каля $ 70 млн з прычыны інцыдэнту, зьвязанага з пастаўкамі забруджанай хлёрарганікай расейскай нафты. Гэтае пытаньне закраналася на перамовах кіраўнікоў дзяржаваў.
Сямашка таксама паведаміў, што пытаньне наконт цаны паставак расейскага газу ў Беларусь мае быць узгодненае ў бліжэйшыя два тыдні. Паводле пасла, таксама былі знойдзеныя падыходы да вырашэньня пытаньня кампэнсацыі беларускаму боку выдаткаў за падатковы манэўр Расеі ў нафтавай сфэры.