Узровень жыцьця — шматграннае паняцьце, яно ўключае ў сябе ня толькі матэрыяльны дабрабыт, але і стан здароўя насельніцтва, ступень няроўнасьці, цяжар дзяржаўных выдаткаў і шмат што іншае.
Наступныя графікі даюць параўнаньне некаторых з гэтых аспэктаў у Беларусі і Расеі.
- Расея мае перавагу па ўсіх катэгорыях даходаў насельніцтва
- Па заробках адрозьненьне істотнае на карысьць Расеі
- Па пэнсіях — неістотнае, але таксама на карысьць Расеі
- У Расеі лепшы індэкс чалавечага разьвіцьця, які падлічвае ААН.
- У Расеі колькасьць даляравых мільянэраў на 10 тысячаў насельніцтва прыкладна ўдвая вышэй, чым у Беларусі.
Па іншых парамэтрах перавага хутчэй на баку Беларусі.
- Доля людзей, якія жывуць за рысай беднасьці, у Расеі амаль у 4 разы вышэй
- Ступень няроўнасьці разьмеркаваньня багацьця ў Расеі на чвэрць вышэй, чым у Беларусі,
- Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў — больш чым у два разы вышэй,
- Колькасьць забойстваў і абортаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй адпаведна ў два і паўтара разы.
- Доля вайсковых выдаткаў у ВУП у Расеі ўтрая вышэй, чым у Беларусі, расейскія войскі ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях за мяжой, ва Ўкраіне і ў Сырыі.
- Колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў адносна колькасьці насельніцтва ў Расеі вышэй, чым у Беларусі, у паўтара разы.