У камэнтарах для прэсы напярэдадні саміту NATO ў Лёндане 3 сьнежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп жорстка скрытыкаваў заяву прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона пра «сьмерць мозгу альянсу».
Прэзыдэнт ЗША назваў словы Макрона «вельмі агіднымі» і «вельмі зьняважлівымі». Паводле Трампа, паміж ЗША і эўрапейскімі саюзьнікамі па NATO, за выняткам Францыі, няма падзелу. «Я бачу, што Францыя аддзяляецца. Я гляджу на яго і кажу, што ён [Макрон] патрабуе абароны больш, чым хто іншы, і я бачу, што ён аддзяляецца, таму я крыху зьдзіўлены гэтым», — цытуе Трампа тэлеканал CNBC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель: NATO для Нямеччыны важнейшае, чым у часы халоднай вайныРаней сам Трамп крытыкаваў NATO, назваўшы альянс «састарэлым». Перад прылётам у Брытанію Трамп таксама назваў некаторыя краіны альянсу «правапарушальнікамі», відавочна маючы на ўвазе іх нізкі ўзровень выдаткаў на абарону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны NATO ўзгаднілі новую формулу бюджэту: ЗША будуць плаціць менш, Нямеччына больш