Зубра заўважылі на тэрыторыі Хвойніцкага лясніцтва. Пра здарэньне паведамляе сайт нацыянальнага парку.
Егеры Хвойніцкага лясьніцтва заўважылі зубра, які перасоўваўся на трох нагах, а адна пярэдняя нага была закінутая на рогі. Яны мяркуюць, што зубар мог сам закінуць нагу на рогі пры хуткім бегу скокамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Горадняй зьбілі насьмерць другога зубра з пачатку году
Дапамагчы зубру спадручнымі сродкамі егеры не змаглі. Апошні такі выпадак егеры назіралі ў 1980-х гадах. Тады зубар, якому каля трох гадоў таксама закінуў нагу на рогі, але праз паўдня здолеў самастойна яе вызваліць.