Шэрынг ровараў і самакатаў Kolobike 26 лістапада афіцыйна закрыў сэзон у Менску і Берасьці. Кампанія расказала, хто найчасьцей арандаваў іхні транспарт.
За першы сэзон, сэрвісам Kolobike скарысталіся 240 тысяч чалавек. Кожны карыстальнік у сярэднім зрабіў больш за 4 паездкі. Байкшэрынг быў аднолькава папулярны сярод мужчынаў і жанчынаў.
Найчасьцей сэрвісам карысталіся пасьля 20:00. Ровары і самакаты найчасьцей бралі ў арэнду ў Ленінскім раёне Менску, там жа транспарт найчасьцей псавалі. Усяго за вандалізм завялі 17 крымінальных спраў.
Кожны ровар каштаваў Kolobike 370 даляраў. Каля 30 ровараў штодня праходзілі тэхнічны агляд. У парку кампаніі:
- 3000 ровараў;
- 250 самакатаў.
Распрацоўка аплікацый для арэнды транспарту каштавала 60 000 даляраў. Сэрвіс плянуе акупіцца яшчэ праз 2 сэзоны.
Новы сэзон Kolobike плянуе пачаць у сярэдзіне красавіка 2020 году, калі дазволіць надворʼе. Акрамя Берасьця сэрвіс плянуе пачаць працаваць у іншых абласных цэнтрах Беларусі. Kolobike плянуе зьменшыць кошт паездкі, а таксама ўвесьці сыстэму штрафаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сыну хацеў падарыць». У Менску судзяць за крадзеж пракатнага ровару «Колабайк»