Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Kolobike пачаў выкарыстоўваць беларускую мову


Пракат ровараў «Колабайк» у Менску, ілюстрацыйнае фота
Пракат ровараў «Колабайк» у Менску, ілюстрацыйнае фота

12 верасьня ў мабільнай аплікацыі першага беларускага байкшэрынгу Kolobike зьявілася беларуская мова. У жніўні вакол кампаніі разгарэўся скандал, бо ў Twitter ад імя кампаніі адмаўляліся адказваць па-беларуску.

Як Kolobike выкарыстоўвае беларускую мову ў аплікацыі
Як Kolobike выкарыстоўвае беларускую мову ў аплікацыі

Што за скандал?

Пасьля допісу ў Twitter Kolobike «Адказ будзе па-расейску […], каб больш чытачоў маглі лепш зразумець» карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся.

На гэта дырэктар кампаніі Вадзім Осіпчык сказаў, што акаўнт быў фэйкавы. Па ягоных словах, Kolobike увогуле не прадстаўлены ў Twitter.

«Учора адкрыў фэйсбук і не зразумеў, што адбываецца, — казаў Вадзім Осіпчык. — Гэта поўная лухта і чыясьці правакацыя».

Плянавалі налета — зрабілі празь месяц

У жніўні ён казаў, што калі будзе запыт на беларускую вэрсію для праграмы, то яе зробяць.

«Ня сёлета, але ў наступным годзе гэта магчыма», — казаў ён.

Абнаўленьне на Android праграмы выйшла менш чым празь месяц пасьля яго словаў. Разьдзел «Дапамога» застаўся па-расейску. Беларуская мова інтэрфэйсу ў iOS-праграме таксама мае зьявіцца (згодна інфармацыі з AppStore), але запусьціць беларускі інтэрфэйс карэспандэнтам Свабоды на момант публікацыі не ўдалося. Сайт «Kolobike» мае толькі расейскамоўную вэрсію.

У іншага менскага «шэрынгу» транспартаў, пракату электрасамакатаў Eleven, нядаўна таксама зьявіліся беларускія інтэрфэйсы мабільных праграмаў, а сайт застаецца безь беларускай вэрсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG