Вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флёту «Азоў», прайшоўшы пралівы Басфор і Дарданэлы, увайшоў у акваторыю Міжземнага мора.
Па сьцьвярджэньні стамбульскіх сайтаў, якія публікуюць фатаграфіі праходжаньня карабля праз Басфор, ВДК «Азоў» ідзе ў сырыйскі порт Тартус, дзе разьмешчана база матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ Расеі ў Міжземным моры, паведамляе Інтэрфакс.
Пры гэтым адзначаецца, што, мяркуючы па ўляганьні карабля, «Азоў» моцна загружаны.
Гэта ўжо трэці паход ВДК «Азоў» у Сырыю за апошнія два месяцы і пяты з пачатку бягучага года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абмежаваны ўдар па Асаду. Ці будзе працяг?