Ролік з назвай «Лукашэнка адпомсьціў. Журналісту падкінулі наркотыкі» ён зьмясьціў на сваім канале ў YouTube.
Там аўтар тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла расказаў, што Ўладзімер Чудзянцоў дапамагаў яму ствараць фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». У прыватнасьці, зь відэа вынікае, што Чудзянцоў зьвяртаўся да доктара Дзьмітрыя Шчыгельскага, які 19 гадоў таму заявіў, што Лукашэнка мае псыхіятрычны дыягназ.
22 лістапада ў міліцыі Берасьця Свабодзе пацьвердзілі, што журналіст Уладзімер Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага раёну. Прычыны затрыманьня журналіста там не назвалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайшлі ў торбе пакецік з наркатычным рэчывам». Затрыманы вядомы журналіст Уладзімер ЧудзянцоўЯк стала вядома Свабодзе ад маці затрыманага журналіста, у рэчах Уладзімера Чудзянцова мытнікі знайшлі пакецік з наркатычным рэчывам. Пазьней ператрус прайшоў у кватэры Чудзянцова ў Менску, дзе ён жыве разам з маці. Там таксамам знайшлі некалькі пакецікаў з рэчывам.
22 лістапада ў камэнтары Свабодзе Сьцяпан Пуціла казаў, што затрыманьне Чудзянцова з каналам ніяк не зьвязана.
«Было б вельмі недарэчна давяраць удзел у такім праекце чалавеку, які пастаянна жыве ў Беларусі, да якога могуць у любы час прыйсьці з вобшукам ці беспадстаўна затрымаць — як гэта і адбылося ўчора», — казаў ён.