Ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў галадамору

23 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў галадамору 1932–1933 гадоў.

А 16-й гадзіне ўкраінцаў заклікалі запаліць сьвечкі памяці ў сваіх вокнах.

«Мы павінны ўспамінаць ахвяраў галадамору-генацыду, проста называць вінавайцаў трагедыі для таго, каб гэтае найбольш жорсткае сплянаванае масавае забойства ніколі больш не паўтарылася», — напісаў кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны Епіфаній.

У лістападзе 2006 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала галадамор генацыдам украінскага народу. Украіна сьцьвярджае, што агульная колькасьць людзкіх стратаў ад галадамору складае каля 4 мільёнаў чалавек, а страты ўкраінцаў у частцы ненароджаных людзей складаюць больш як 6 мільёнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малавядомыя фатаздымкі Галадамору ва Ўкраіне 1932-1933 гадоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі галадамор. 10 фактаў пра голад у БССР у 30-х і 40-х гадах