Прэм’ер-міністру Ізраілю Біньяміну Нэтаньягу прадʼявілі тры крымінальныя абвінавачваньні. Такое рашэньне прыняў юрыдычны дарадца ўраду Авігай Мандэльбліт.
Па адной справе прэм'ер-міністар будзе абвінавачаны ў хабарніцтве. Паводле абвінавачваньня Нэтаньягу аказваў у 2012-2017 гадаў паслугі прадпрымальніку Шаулю Аловічу, уладальніку кантрольнага пакету інтэрнэт-правайдэра Безэк. Кошт паслугаў вымяраецца 300 мільёнамі даляраў.
Упершыню ў гісторыі Ізраілю дзейны кіраўнік ураду паўстане перад судом па абвінавачваньні ў хабарніцтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанёс шырокамаштабныя ўдары па цэлях у СырыіАбвінавачваньні ў махлярстве і парушэньні грамадзкага даверу будуць прадʼяўленыя Нэтаньягу за атрыманьне ягонай сямʼёй падарункаў ад бізнэсоўцаў на дзясяткі тысячаў даляраў. Яшчэ адно абвінавачваньне тычыцца бізнэсовых сувязяў прэмʼера з кіраўніком мэдыя-канцэрну «Едыот Ахранот» Арнонам Мозэсам.
Абвінавачваньні ў дачы хабару і стварэньні перашкод правасудзьдзю таксама выстаўленыя Шаулю Аловічу, уладальніку кампаніі Безэк, і ягонай жонцы Ірыс.
Таксама будуць прадʼяўленыя абвінавачваньні Арнону Мозэсу.
Копіі абвінавачваньняў будуць перададзеныя сьпікеру парлямэнту.
Чакаецца, што юрыдычны дарадца ўраду Авігай Мандэльбліт зьвернецца да парлямэнту з прапановай зьняць з прэмʼера дэпутацкую недатыкальнасьць.
Калі Біньямін Нэтаньягу паўстане перад судом і будзе прызнаны вінаватым, яму можа пагражаць зьняволеньне на некалькі гадоў.