Ізраіль у ноч на сераду нанёс ракетныя ўдары па цэлях на тэрыторыі Сырыі.
Як паведамляецца ў твітэры Арміі абароны Ізраіля, «шырокамаштабныя» ўдары былі нанесеныя па аб’ектах батальёну «Аль-Кудс» іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, а таксама сырыйскіх узброеных сіл.
Сьцьвярджаецца, што ўдар быў нанесены таксама па аб’ектах СПА Сырыі, зьнішчаны шэраг зэнітных батарэй. У паведамленьні падкрэсьліваецца, што гэта стала адказам на абстрэл ізраільскай тэрыторыі, зроблены іранскімі сіламі з тэрыторыі Сырыі днём раней. Тады ізраільская СПА над спрэчнай тэрыторыяй Галянскіх вышыняў перахапіла чатыры ракеты.
Дзяржаўныя СМІ Сырыі сьцьвярджаюць, што большая частка ізраільскіх ракет была зьбітая, аднак некаторыя дасягнулі цэляў і нанесьлі шкоду. Дамаск заяўляе аб гібелі двух мірных жыхароў. Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека сьцьвярджае, што загінулі ня менш за 11 чалавек, большая іх частка — грамадзяне Ірану.
На тэрыторыі Сырыі дзейнічаюць іранскія узброеныя фармаваньні, як найміты, так і афіцэры Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Ізраіль называе іранскае вайковую прысутнасьць у Сырыі пагрозай сваёй бясьпецы. Удары па іранскіх сілах у Сырыі з боку Ізраілю — ня рэдкасьць, аднак ізраільская армія не заўсёды афіцыйна пацьвярджае факт іх нанясеньня.