Вільня напярэдадні перапахаваньня Каліноўскага. Фотагалерэя
Асноўныя цырымоніі заплянаваныя на пятніцу, 22 лістапада. Але імпрэзы будуць і ў суботу, і ў нядзелю
У пятніцу з 11.00 да 11.45 пройдзе разьвітаньне грамадзкасьці з паўстанцамі ў Катэдральным касьцёле Вільні (на фота). Уваход свабодны
12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Катэдральным касьцёле Вільні
Уваход у касьцёл на гэты час абмяжуюць, але на Катэдральнай плошчы будуць стаяць адмысловыя вялікія экраны
13.20 — Пачатак пешай разьвітальнай працэсіі ад Катэдральнага касьцёла да могілак Росы.
Працэсія пойдзе па старым горадзе, ад вуліцы Pilies (Замкавай). Уласна цырымонія перапахаваньня пачнецца ў 14.00. Паўстанцаў пахаваюць у калюмбарыі капліцы на могілках Росы
Шэраг СМІ будуць весьці трансьляцыі цырымоніяў. У іх ліку і Свабода — глядзець трансьляцыю можна будзе тут
У цэнтры Вільні ўжо мантуюць абсталяваньне для трансьляцыяў
Вуліцы, дзе пройдзе шэсьце, паступова расчышчаюць ад аўто
Парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку лідэра паўстаньня Кастуся Каліноўскага, выявілі падчас раскопак на гары Гедзіміна ў 2017 годзе. У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледчыкі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам