На сьледчага Барысаўскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту завялі крымінальную справу за фальсыфікацыю доказаў, паведаміў телеграм-канал ведамства.
Па выніках праверкі, якую праводзіла галоўнае ўпраўленьне працэсуальнага кантролю Сьледчага камітэту, заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 395 Крымінальнага кодэксу Беларусі (фальсыфікацыя доказаў), гаворыцца ў паведамленьні.
«Прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва Сьледчага камітэту застаецца нязьменнай і накіраваная на жорсткае і поўнае выкараненьне супрацьпраўных з’яваў ва ўласных шэрагах», — адзначаецца ў паведамленьні СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Некаторыя ў пагонах „прыбурэлі і абарзелі“ да таго, што яны проста не павінны іх насіць»У жніўні 2019 году Лукашэнка ўчыніў «разнос» на нарадзе з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, заявіў: «Некаторыя ў пагонах прыбурэлі і абарзелі». Ён заявіў, што агучвае дэталі з «сакрэтнага дакладу».
У прыватнасьці, Лукашэнка казаў пра:
- Кепскае сьледзтва і збор доказаў («паверхнева» правяраюць заявы аб злачынствах, павольна выяўляюць злачынцаў, сьледчыя зьбіраюць доказы задоўга і з парушэньнямі, выстаўляюць неабгрунтаваныя абвінавачаньні і інш.)
Злоўжываньні ўладай і гвалтам (праваахоўнікі ціснуць на падазраваных, абвінавачаных, абаронцаў і судзьдзяў, фальсыфікуюць доказы і заключэньні экспэртызаў, схіляюць да даваньня «патрэбных» паказаньняў або адмовы ад заяваў, ужываюць гвалт і спэцсродкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фальсыфікавалі доказы, бралі за гэта хабар. У Гомлі асудзілі былых міліцыянтаў і сьледчага- Кіданьне за краты невінаватых (неабгрунтавана пачынаюць крымінальныя справы і кідаюць за краты, гоняцца за статыстыкай і колькасьцю распачатых спраў).
- Накіраваньне справы ў суд без аналізу доказаў (пракурорскія работнікі слаба кантралююць законнасьць дасудовай вытворчасьці, не аналізуюць доказы пры накіраваньні справы ў суд, а абвінаваўцы падтрымліваюць па іх абвінавачаньні).
- «Палачная сыстэма» (органы працуюць на статыстыку, праз завышаныя паказьнікі зьніжаецца якасьць расьсьледаваньняў, сьледчыя ўхіляюцца ад складаных спраў).
- Падкідваньне наркотыкаў, правакаваньне на іх ужываньне (замест барацьбы з гандлем наркотыкамі і спыненьня буйных паставак масава ловяць спажыўцоў і кур’ераў-закладнікаў, чыняць правакацыі).
- Даказваньне карупцыі на словах (пры расьсьледаваньні карупцыйных справаў абвінавачаньне часта будуюць на «блытаных успамінах аб даўніх падзеях», не заўсёды зьбіраюцца доказы атрыманьня хабару).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ выявіў факты супрацьпраўных дзеяньняў сілавікоў, у тым ліку пасьля крытыкі з боку Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны магілёўскі міліцыянт сядзіць з тымі, каго правакаваў на наркатычныя злачынствы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачалі судзіць былога высокапастаўленага чыноўніка Сьледчага камітэту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка ўзяўся за «сілавікоў»